Горад
Херэс-дэ-ла-Франтэра Jerez de la Frontera
|
|
Герб |
Сцяг |
Херэс-дэ-ла-Франтэра на карце Іспаніі
|
|
Херэс-дэ-ла-Франтэра (ісп.: Jerez de la Frontera) — горад на поўдні Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Андалусія. Месціцца паміж горамі і морам на рацэ Гуадалетэ.
Места вядома з даўніх часоў. Пазней Херэс быў рымскім горадам, пад назвай Аста Рэгія (па-лацінску: Asta Regia). Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі, ён знаходзіўся пад уладай вандалаў і вестготаў, пакуль не быў заваяваны арабамі ў 711 годзе. У XII і XIII стагоддзях горад значна пашырыўся, таксама была пабудавана абарончая сістэма гораду.
У 1231 годзе ў наваколлях горада адбылася бітва пры Херэсе, дзе хрысціянскія войскі пад камандаваннем Альвара Перэса дэ Кастра, военачальніка Кастыліі і Леона, разбіў войскі эміра Ібн Худа, нягледзячы на колькасную перавагу апошніх. Горад быў заваяваны Кастыліяй у 1264 годзе. Адкрыццё Амерыкі і заваёва Гранады, у 1492 годзе, зрабіла Херэс адным з самых квітнеючых гарадоў Андалусіі дзякуючы гандлю і яго блізкасці да партоў Севільі і Кадыса.
Клімат
Херэс-дэ-ла-Франтэра і астатняя сталічная вобласць Кадыса мае субтрапічны-міжземнаморскі клімат з акіянічным уплываў, характарызуецца вельмі мяккай і вільготнай зімой і доўгім цёплым гарачым і сухім летам.
Гарады-пабрацімы
- Арль, Францыя
- Біярыц, Францыя
- Кастра-Урдыялес[d], Іспанія
- Кордава, Іспанія
- Лас-Пальмас, Іспанія
- Макегуа, Перу
- Пардубіцы, Чэхія
- Пуэрта-Ігуасу[d], Аргенціна
- Піска[d], Перу
- Севілья, Іспанія
- Фос-ду-Ігуасу, Бразілія
- Эль-Паса, ЗША
Зноскі
Літаратура
Спасылкі