Хасанал Болкіях Муізадзін Вадаўлах (нар. 15 ліпеня 1946, Бандар-Серы-Бегаване) — султан Брунею з 1967 года, адзін з самых багатых людзей у свеце (у 1997 годзе яго багацце складала больш за 40 млрд долараў ЗША). Ён з’яўляецца старэйшым сынам папярэдняга султана Амара Алі Саідудзіна ІІІ. Выконвае таксама абавязкі прэм’ер-міністра, міністра абароны і міністра фінансаў Брунею.
Біяграфія
Узначаліў Бруней у 1961 годзе, а 5 кастрычніка 1967 года адбылася каранацыя пасля адрачэння ад трона яго бацькі.
Мае дзвюх жонак, чатырох сыноў і шасцёх дачок. З першай жонкай (Рае Істэры Пенгіран Анак Хаджах Салехе) ажаніўся пасля атрымання ўлады. У 1981 годзе ажаніўся з другой жонкай, яна была сцюардэсай, Марыям Абдул Азіз, ад якой на момант развода (2002) меў двух сыноў і дзвюх дачок. Другая жонка была малайзійскай тэлевізійнай журналісткай, яна маладзейшая за мужа на 33 гады. 9 чэрвеня 2006 г. султан дараваў сваёй другой жонцы тытул Яе Каралеўская Высокасць Пангіран Істэры.
Спадчыннікам султана з’яўляецца яго сын Хаджы Аль-Мухтадзі Біллах ібні Султан Хаджы Хасанал Болкіях.
Зноскі
Хасанал Болкіях — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|