Ха́ма (араб.حماه — крэпасць) — горад на беразе ракі Аронт у цэнтральнай частцы Сірыі, за 47 км на поўнач ад г. Хомс, за 209 км ад Дамаска. Галоўны горад аднайменнай мухафазы.
Разня ў Хаме (араб.مجزرة حماة) — трагічныя падзеі лютага 1982 года, калі армія Сірыі падвергла бамбардзіроўцы, а затым узяла штурмам горад Хама з мэтай здушыць паўстанне ісламістаў пад кіраўніцтвам братоў-мусульман.
Па розных ацэнках, ад 17,000 да 40,000 чалавек былі забіты (у тым ліку 1000 салдат),[1], значныя раёны старога горада разбураны.
Горад славіцца сваімі норыямі (сёння ў добрым стане знаходзяцца 22 норыі), якія выкарыстоўваліся для палівання садоў і вядомы з 1100 г. да н.э. Хоць гістарычна колы выкарыстоўваліся для ірыгацыі, сёння яны маюць, галоўным чынам, эстэтычныя функцыі. Іншая славутасць — палац Азема (Каср Азем), чый заснавальнік стаў пазней губернатарам Дамаска.