Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1911). Служыў сакратаром епархіяльнае вучыльнага савета ў Мінску. У 1916—1917 гадах памочнік Аляксандра Панова, інспектра Мінскай духоўнай семінарыі. З 1918 года выкладаў у Мінскай чыгуначнай гімназіі, іншых навучальных установах. У 1921 годзе пастрыжаны ў манашаскі сан з імем Філарэт і рукапаложаны ў іераманаха. Служыў у Аляксандра-Неўскім храме ў Мінску. Узнагароджаны санам протаіерэя.
Арыштаваны 28 ліпеня1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Пажарная, д. 8. 3 верасня1937 года тамасама была арыштавана яго сястра Марыя (нарадзілася 24 кастрычніка1882). Асуджаныя 25 кастрычніка1937 года разам з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей і актыўных прыхаджанаў тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да вышэйшае меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляныя 1 лістапада1937 года. Сястра рэабілітавана 11 сакавіка1958 года трыбуналам БВА, сам епіскап — 31 сакавіка1989 года пракуратурай БВА.