Філапеме́н (стар.-грэч.: Φιλοποίμην; 253 да н.э. — 183 да н.э.) — старажытнагрэчаскі палітычны дзеяч і палкаводзец.
Біяграфічныя звесткі
У 222—221 гадах да н.э. удзельнічаў у вайне Ахейскага саюза са спартанскім царом Клеаменам III, вызначыўся ў бітве каля Селасіі. З 209 года да н.э. гіпарх (начальнік конніцы), з 207 года да н.э. стратэг (выбіраўся 8 разоў). Правёў ваенную рэформы, атрымаў шэраг перамог над Спартай. У 193 годзе да н.э. падпарадкаваў саюзу амаль увесь Пелапанес і ўключыў у яго склад Спарту (192). Змагаўся за незалежнасць Грэцыі ад Македоніі і Рыма, за што празваны «апошнім элінам». У 183 годзе да н.э. трапіў у палон да месенцаў і атручаны.
Крыніцы
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
Літаратура