Ферэнц Эркель
Фе́рэнц Э́ркель (венг.: Erkel Ferenc; 7 лістапада 1810, Дзьюла, Венгрыя — 25 чэрвеня 1893, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог; заснавальнік венгерскай нацыянальнай оперы. БіяграфіяРана праявіў музычныя здольнасці. Вучыўся ў Генрыха Клейна ў Пожані. З юных гадоў канцэртаваў як піяніст, у 1828—1835 гадах выкладаў ігру на фартэпіяна, а таксама з 1890 года служыў капельмайстрам у Колашвары. У 1835 годзе пераехаў у Пешт, дзе неўзабаве стаў дырыжорам Венгерскага тэатральнага таварыства. З 1838 года галоўны дырыжор Нацыянальнага тэатра, адначасова яго кіраўнік і музычны дырэктар, з 1884 года — Опернага тэатра, адначасова ў 1875—1886 гадах дырэктар і прафесар Музычнай акадэміі ў Будапешце. ТворчасцьМузыка Эркеля цесна звязана з народным музычным мастацтвам Венгрыі, на ёй адбіўся рэвалюцыйны ўздым 1848—1849 гадоў. Сярод твораў: нацыянальныя героіка-рамантычныя оперы «Марыя Батары» (паст. 1840), «Ласла Хуньядзі» (паст. 1844), «Банк бан» (паст. 1861), «Кароль Іштван» (паст. 1885), урачыстая уверцюра (1867) для аркестра, хоры і інш. Аўтар гімна (1845), які стаў нацыянальным гімнам Венгрыі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Information related to Ферэнц Эркель |