Асноўныя працы: даследаванне і эксперымент, праверка 3-га пачатку тэрмадынамікі, вымярэнне энтрапіі і іншых тэрмадынамічных уласцівасцей рэчываў пры звышнізкіх тэмпературах, у прыватнасці кандэнсаваных газаў. Сумесна з Х.Джонстанам даказаў існаванне ізатопаў кіслароду 17O і 18O. Сумесна з Д.Мак-Дугалам распрацаваў метад адыябатычнага размагнічвання для атрымання тэмператур ніжэй 1К і спосаб вымярэння звышнізкіх тэмператур.
Нобелеўская прэмія
Нобелеўская прэмія па хіміі (1949) «за ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе галіну, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах».