Усходняя правінцыя (англ.: Eastern Province) — адна з дзевяці правінцый Замбіі, якая размяшчаецца на ўсходзе краіны, мяжуе на ўсходзе з Малаві і на поўдні з Мазамбікам. Адміністрацыйны цэнтр — Чыпата. Плошча — 69 106 км², насельніцтва складае 1 306 173 (на 2000 год).