Усеагульны нацыянальны кангрэс (араб. المؤتمر الوطني العام) — былы заканадаўчы орган Лівіі, аднапалатны парламент з 2012 па 2014 гады. Сфарміравана пасля выбараў 7 ліпеня 2012 года. 4 жніўня 2014 года новым заканадаўчым органам становіцца Палата прадстаўнікоў Лівіі.
8 жніўня 2012 г. Нацыянальны пераходны савет, які кіраваў краінай з канца грамадзянскай вайны ў Лівіі, афіцыйна перадаў уладу Усеагульнаму нацыянальнаму кангрэсу[1][2][3]. УНК павінен быў сфармаваць кабінет міністраў і падрыхтаваць праект Канстытуцыі.
Склад
Усеагульны нацыянальны кангрэс меў 200 месцаў. Большасць месцаў (39) на выбарах атрымаў ліберальны «Альянс нацыянальных сіл», які ўзначальваў былы прэм’ер-міністр Пераходнага нацыянальнага савета Махмуд Джыбрыль, на другім месцы (17) ісламісцкая Партыя справядлівасці і развіцця[4][5][6][7].
10 жніўня 2012 года УНК выбраў сваім спікерам лідара «Нацыянальнага фронту» Мухамеда аль-Макрыфа[8], а 31 кастрычніка 2012 года зацвердзіў новы кабінет урада на чале з Алі Зейданам[9].
Ліквідацыя
4 жніўня 2014 года новым заканадаўчым органам краіны афіцыйна становіцца Палата прадстаўнікоў Лівіі. Аднак паралельна пачынае дзейнічаць непрызнаны парламент — Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс, ваенныя фарміраванні якога захопліваюць сталіцу Лівіі горад Трыпалі.
Зноскі
Спасылкі