Стэфанія Фларыянаўна Крупская (1841—1896) з роду Свід. Партрэт раней 1896 г.
Маленства і юнацтва
Урбан Баніфацевіч Крупскі нарадзіўся ў час, калі яго бацька валодаў значнымі маёнткамі Навасёлкі і Мар’іна Горка ў Ігуменскім павеце і маёнткам Мяцявічы ў Слуцкім павеце Мінскай губерні, быў міравым пасрэднікам Ігуменскага павета і ўдзельнікам Студзеньскага паўстання (1863—1864)[5]. З пачаткам паўстання Баніфацый Крупскі заняў пасаду паўстанчага камісара Ігуменскага павета, пазней быў арыштаваны расійскімі ўладамі і з 2 мая 1863 г. знаходзіўся пад следствам у мінскай турме. Маці Стэфанія Крупская прынесла немаўля Урбана прама ў вязніцу ў Мінску, каб бацька-арыштант змог пабачыць свайго маленькага сына[6].
Баніфацый Крупскі быў прысуджаны расійскай уладай да пазбаўлення правоў дваранскага саслоўя, канфіскацыі маёнткаў Навасёлкі і Мар’іна Горка і высылкі на катаргу на 8 гадоў у Сібір[7]. За Баніфацыем Крупскім адправілася ў Сібір па сваёй волі яго жонка Стэфанія, пакінуўшы дома ў Мінскай губерні сваіх дваіх малых дзяцей (у тым ліку Урбана)[8]. У сібірскім Усолле ў сям’і Крупскіх нарадзіліся яшчэ дзве дачкі[9].
Над дзецьмі Крупскіх у Мінскай губерні апеку ўзяла сястра Баніфацыя — Леакадзія Урбанаўна Арачэўская, у якой у маёнтку Васільчыцы (Слуцкі павет) Урбан Крупскі правёў свае першыя 10 гадоў жыцця[10].
У жніўні 1874 г. Баніфацый Крупскі ад расійскай улады атрымаў дазвол вярнуцца дамоў: спачатку з жонкай Стэфаніяй паехаў у Варшаву, а пазней пераехаў у Мінскую губерню, у 1876—1880 гг. жыў у маёнтку Мяцявічы Слуцкага павета, які належаў яго сёстрам[11]. Бацькі добра пазналі свайго сына Урбана Крупскага толькі пасля вяртання з сібірскай катаргі і пераезду ў Мяцявічы (Слуцкі павет)[12]. Баніфацый Крупскі гаспадараваў у Мяцявічах і ў 1883 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[13].
Леакадзія Урбанаўна Крупская (у замустве Арачэўская). Партрэт 1851 г.
Сядзіба Крупскіх у маёнтку Мяцявічы. Фота пачатку XX ст.
Адукацыя і ўдзел у беларускай народніцкай групе «Гоман»
У 1886 годзе напісаў студэнцкую дысертацыю «Анатомія сцябла»[19]. Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт скончыў толькі ў 1887 г.[20]
Гаспадарчая, культурная і палітычная дзейнасць у Мінскай губерні
Пасля вяртання дамоў з Санкт-Пецярбургу, у 1889 годзе ажаніўся з дваранкай Мінскай губерні Геленай Свідай[21], якая памерла ў 1901 г., але паспела нарадзіць Урбану чатырох сыноў — Чэслава (1889—1939/1940), Конрада, Януша (1898—1939) і Стэфана[22].
Пасля шлюбу Урбан Крупскі гаспадараваў у сваім маёнтку Засулле Мінскага павета (каля Стоўбцаў) і, як і бацька Баніфацый Крупскі, стаў у 1889 годзе членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[23], дзе пачалі згрупоўвацца мясцовыя ўплывовыя і заможныя ліберальна-кансерватыўныя маянткоўцы. З таго часу, Урбан Крупскі, пазбягаючы ідэй сацыяльнага радыкалізму, якія прапагандаваліся ў беларускіх народніцкіх студэнцкіх групах у Санкт-Пецярбургу (група «Гоман» (1884) і інш.), актыўна ўключыўся ў дзейнасць многіх афіліятыўных арганізацый Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[24]. Напрыклад, з 1889 г. Урбан Крупскі працаваў адным з дырэктараў Мінскага таварыства вінакурнікаў[25].
У 1902—1903 гадах выбраныя дэлегаты ад Мінскай губерні (сярод якіх былі члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, у тым ліку яго лідар Эдвард Вайніловіч) удзельнічалі ў працы Мінскага губернскага камітэта ўсерасійскай Асобнай нарады аб патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці, дзе разгорнута абяркоўвалі як гаспадарчае, так і палітычнае і культурнае становішча беларуска-літоўскіх губерняў у Расійскай імперыі і выпрацоўвалі свае прапановы для расійскага ўраду[33]. У мінскі павятовы камітэт (у складзе Мінскага губернскага камітэта Асобнай нарады аб патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці) былі выбраны такія члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі як браты граф Караль Эмерыкавіч Чапскі і граф Ежы Эмерыкавіч Чапскі, князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі, Урбан Баніфацевіч Крупскі, Вільгельм Уладзіміравіч Ельскі, Міхал Ленскі, Рамуальд Геркуланавіч Хелхоўскі, Альгерд Юліянавіч Свіда, Францішак Пятровіч Лянтоўскі[34]. 20 ліпеня1902 г. Урбан Крупскі на пасяджэнні мінскага павятовага камітэта зрабіў прапанову запрасіць сялян або ўпаўнаважаных ад сельскіх таварыстваў на пасяджэнні камітэта, бо большасць пытанняў праграмы Асобнай нарады датычацца сялянскіх гаспадарак[35]. На думку Крупскага, сяляне персанальна маглі лепей патлумачыць камітэту аб сваіх патрэбах. Крупскі таксама выказаўся, што селянін знаходзіцца адасобленым ад астатняга насельніцтва і з той прычыны пазбаўлены магчымасці ў пастаянных зносінах з больш адукаванымі і развітымі людзьмі атрымаць палепшанае выхаванне і пашырыць свой разумовы кругагляд, таму запрашэнне сялян да ўдзелу ў камітэце было б першым пачынаннем да ліквідацыі гэтай адасобленасці[36]. Такімі прапановамі Урбан Крупскі арыентаваў дваран-землеўласнікаў на кансалідацыю з простым беларускім сялянствам[37].
Урбан Крупскі далучыўся да палітычнага руху «краёўцаў»-кансерватараў і актыўна ўдзельнічаў з 1906 года ў выбарчым камітэце Мінскага павета да выбараў у Дзяржаўную Думу, Дзяржаўны Савет Расійскай Імперыі і мінскае земства, хоць католікам з 1907 г. заўсёды ставіліся вялікія перашкоды з боку расійскіх улад[38]. Менавіта Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі у пачатку ХХ ст. з’яўлялася галоўным цэнтрам распрацоўкі ліберальна-кансерватыўнага кірунку т.зв. «краёвай ідэі» («краёвай канцэпцыі», «краёвасці»), якая сумяшчала ў сваёй праграме аўтанамісцкія («краёвыя»), ліберальныя і інтэрнацыянальныя лозунгі (у тым ліку заяўленне пра беларусаў як пра асобны славянскі народ), а яе цэнтральнай ідэяй было ўвядзенне ў Расійскай Імперыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай аўтаноміі кіравання сваім беларуска-літоўскім «Краем» (з мясцовым парламентам у Вільні)[39].
У 1906 годзе быў кандыдатам (намеснікам) земскага гласнага ад Мінскага павета ў Мінскім губернскім камітэце па справах земскай гаспадаркі, а ў 1912—1914 гадах — гласным у мінскім павятовым земскім сходзе[40]. З 1908 г. быў членам, а ў 1913—1914 гг. ужо быў сярод старшынь Мінскага грамадскага сходу (разам з Ігнатам Віткевічам, скарбнікам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі; Эмануэлем Абрампальскім; Міхалам Валовічам і інш.)[41]. У 1908 г. па ініцыятыве слуцкага аддзела Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, дзе з 1905 г. віцэ-старшынёй быў брат Урбана Крупскага — Станіслаў Баніфацевіч Крупскі, у Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркі была створана камісія (Урбан Крупскі, граф Уладзіслаў Стэфанавіч Замойскі (1873—1944), Францішак Лянтоўскі, Зыгмунт Станіслававіч Трускаляскі, К. Загорскі, Уладзіслаў Лопат, Канстанцін Міхалавіч Дземідэцкі-Дземідовіч) для заснавання ў Слуцкім павеце дапаможна-пазыковай касы для афіцыялістаў і сельскіх работнікаў[42]. У 1910 г. Урбан Баніфацевіч Крупскі і Міхал Уладзіміравіч Ястржэмбскі ўпаміналіся як віцэ-старшыні (пры старшыні Яўстаху Любанскім) мінскага аддзела Усерасійскага саюза вінакурнікаў[43]. У 1907 г. у Мінску было створана таварыства «Ognisko» (на чале з Яўстахам Любанскім), дзе скарбнікам стаў Урбан Крупскі, а ў 1909 г. апошні ўпамінаўся як член рады «Ognisko», у 1910 г. — як член нагляднай рады Польскага таварыства «Асвета» ў Мінску, а ў 1912 г. як член гімнастычнага таварыства «Sokół»[44].
Даволі значная падзея адбылася з Урбанам Крупскім у 1907 г. З 1888 па 1907 г. віцэ-старшынёй Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі быў католік Эдвард Вайніловіч, аднак фактычна ён з’яўляўся кіраўніком Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі ў тыя часы, бо пасада старшыні была да 1907 г. па сутнасці ганаровай — яе займаў прадстаўнік з рускага, праслаўнага начальства губерні: губернскі прадвадзіцель дваранства ці губернатар. Пасля падпісання расійскім царом у 1905 г. указа аб верацярпімасці ў Расійскай губерні, на чарговых выбарах старшыні Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі ў 1907 г. віцэ-старшыня Эдвард Вайніловіч вырашыў абірацца на пасаду старшыні, што яму і ўдалося. У выніку вакантнай стала пасада віцэ-старшыні Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. У тыя часы Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі з’яўлялася самай уплывовай грамадскай арганізацыяй Мінскай губерні (і нават шырэй), якая аб’ядноўвала сярэднезаможных і заможных дваран-землеўласнікаў. У маі 1907 г. у Мінску адбыліся выбары віцэ-старшыні Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, каб быць намеснікам пры старшыні — Эдварду Вайніловічу. За кандыдатуру Урбана Крупскага аддалі свае галасы 33 чалавекі (з 70 галасуючых асоб), а за Рамана Скірмунта — 32[45]. Эдвард Вайніловіч прапанаваў Урбану Крупскаму прыступаць да абавязкаў віцэ-старшыні Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, аднак пазней усё ж палічылі, што выраз «простая большасць» у статуце Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі трэба разумець як «абсалютная большасць»[46]. Таму ў кастрычніку 1907 г. адбыліся паўторныя выбары, калі віцэ-старшынёй Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі стаў Раман Скірмунт. Адносіны паміж Урбанам Крупскім і Раманам Скірмунтам былі добрыя[47].
Урбан Крупскі ў 1905—1909 гг. займаў пасаду аднаго з дырэктараў праўлення Мінскага таварыства ўзаемнага крэдыту, дзе Крупскі выдатна сябе паказваў і за што шанаваўся членамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Мінскае таварыства ўзаемнага крэдыту было афіліятыўнай арганізацыяй Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. У 1909 г. Урбан Крупскі ўжо быў абраны на пасаду старшыні Мінскага таварыства ўзаемнага крэдыту, якую займаў да сваёй смерці ў 1915 г.[48] У тыя часы сябры характарызавалі Урбана Крупскага як сур’ёзнага, заўсёды спакойнага, жорсткага на першы погляд, маламоўнага, шчырага, спагадлівага, адважнага і справядлівага чалавека[49].
Урбан Баніфацевіч Крупскі (чацвёрты злева, з цыгарэтай), граф Ежы Эмерыкавіч Чапскі (другі злева, сядзіць), Зянон Аляксандравіч Ленскі (у ніжнім радзе сядзіць пяты справа, абапіраецца на лакаток) і іншыя асобы ў дзень палявання(лясы каля Нясвіжа). Фота каля 1910 г.
Урбан Баніфацевіч Крупскі (трэці злева, з цыгарэтай), граф Ежы Эмерыкавіч Чапскі (чацвёрты справа), Браніслаў Гласка (пяты справа) і іншыя асобы ў дзень палявання на пікніку(лясы каля Нясвіжа). Фота каля 1910 г.
Урбан Баніфацевіч Крупскі (сёмы злева), Браніслаў Гласка (восьмы злева) і іншыя асобы ў дзень палявання (лясы каля Нясвіжа). Фота каля 1910 г.
Урбан Баніфацевіч Крупскі (ляжыць у самым цэнтры чацвёртым злева) у дзень палявання (лясы каля Нясвіжа). Фота каля 1910 г.
Пасля смерці жонкі, Урбан Крупскі з 1901 года звычайна жыў у Мінску, дзе ў 1910—1911 гг. жыхарстваваў у доме Ленскага (завулак Захараўскі, дом № 8 — цяпер вуліца Карла Маркса, дом № 17)[59], а ў 1913 г. у доме Поляка (на вуглу Петрапаўлаўскай і Захар’еўскай вуліц)[60].
Дом Поляка ў Мінску (на вуглу тагачасных Петрапаўлаўскай і Захар’еўскай вуліц). Фота каля 1904 г. (будынак не захаваўся)
Смерць
Памёр ад працяглай хваробы 17(30) мая 1915 года ў Мінску[61]. 22 мая (4 чэрвеня) 1915 года быў пахаваны сваякамі ў маёнтку Засулле ў прысутнасці сяброў і калег, а галоўным прамоўцам над труной нябошчыка быў князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі[62].
Сям’я
Урбан Крупскі ад сваёй жонкі Гелены Свіды (?—1901) меў чатырох дзяцей[63]:
Януш Урбанавіч Крупскі (1898—1939), атрымаў у спадчыну маёнтак Засулле ў Мінскім павеце. Жонка: Гражына-Марыя Мечыславаўна-Аўгустаўна Шыстоўская (28.01.1901—1978).
Пасля заняцця савецкімі войскамі тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1939 г., маёнткі ў сыноў Урбана Баніфацевіча Крупскага былі забраны і нацыяналізаваны савецкай уладай. Чэслаў Урбанавіч Крупскі (1889—1939/1940) і Януш Урбанавіч Крупскі (1898—1939) былі арыштаваны савецкай уладай, вязнены ў Стоўбцах і пераведзены ў Мінск, дзе, верагодна, і загінулі.
Мінскія гімназісты: у верхнім радзе — Ежы Свіда (першы злева), Стэфан Урбанавіч Крупскі (другі злева), Конрад Урбанавіч Крупскі (трэці злева); у сярэднім радзе Стэфанія Яноўская (першая злева); у ніжнім радзе — Віктар Свянціцкі (першы злева), Януш Урбанавіч Крупскі (другі злева). Фота 1912 г.
Ацэнкі
Паводле даследаванняў беларускага гісторыка Андрэя Раюка, «дзейнасць і сетка кантактаў Урбана Крупскага сведчаць не проста аб „эстафетнай“ пераемнасці, а непасрэдным уплыве многіх ідэй „гоманаўцаў“ (у першую чаргу, аб асобнасці і самабытнасці беларускага народа, палітычнай суб’ектнасці Беларусі ў форме аўтаноміі ў складзе Расіі, абуджэнні беларускай самасвядомасці і прагрэсіўнага развіцця грамадства) на погляды ліберальна-кансерватыўнага каталіцкага маянтковага дваранства Беларусі (галоўным чынам, членаў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі), якія распрацавалі кансерватыўны варыянт „краёвай канцэпцыі“ ў пачатку ХХ ст. і не саромеліся адкрыта называць сябе беларусамі»[65]. Нашчадкі разгромленых паўстанцаў 1863—1864 гг., калі ішла гаворка пра поўную дзяржаўную незалежнасць беларуска-літоўскага «Края» ад Расійскай Імперыі, разумелі, што ў пачатку ХХ ст. аўтаномія свайго «Края» ў складзе Расійскай імперыі — гэта максімум, чаго можна патрабаваць ад расійскага імператара[66]. Прааналізаваўшы беларускія палітычныя рухі канца XIX — пачатку XX ст., Андрэй Раюк прыйшоў да высноў, што «ідэю палітычнай суб’ектнасці Беларусі і асобнасці беларускага этнасу выказвалі не толькі беларускія сацыялістычныя групы, але і, у першую чаргу, беларускія ліберал-кансерватары з ліку маянтковых дваран»[67].
Зноскі
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 345.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 344.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341.

↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 344.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 344.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 344.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 344.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 344.
↑Nad Świsłoczą — kalendarz miński informacyjny na 1914 rok, стр.77.
↑Былая вёска Сухая Міля ў Новацярушскаўскім раёне, Старобінскім раёне Беларусі.
↑Nad Świsłoczą — kalendarz miński informacyjny na 1914 rok, стр.90.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 345.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 345.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 345.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 344—345.
↑Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 345.
Літаратура
Раюк, А. Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. / А. Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. і навук. рэд. А. У. Гурко; рэдкал.: А. У. Гурко (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. — Мінск : Беларус. навука, 2023. — Вып. 2. — С. 113—123.
Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А. Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В. А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346.
«Nad Świsłoczą»: kalendarz miński informacyjny na rok 1914 / pod redakcją W. Dworzaczka. — Wilno : Znicz, 1914. — 130 s.