У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кавалёў.
Уладзімір Міхайлавіч Кавалёў (нар. 19 мая 1940 года ў в Пнеўшчына Горацкага раёна) — беларускі навуковец, доктар біялагічных навук, прафесар.
Біяграфія
Пасля заканчэння Студенецкaй СШ працаваў у 1958—1960 гг. памочнікам экскaватaршчыка, а затым экскaваторшчыкам у Смалявіцкай СМУ меліярацыі Мінскай вобласці.
У 1965 годзе скончыў факультэт аграхіміі і глебазнаўства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1965 па 1966 гг. працаваў загадчыкам Краснапольскай аграхімічнай лабараторыі Магілёўскай вобласці. У 1966 годзе быў прыняты на працу асістэнтам кафедры раслінаводства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1967 годзе быў пераведзены на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка праблемнай лабараторыі кафедры раслінаводства і вёў заняткі са студэнтамі з пагадзіннай аплатай.
З 1968 па 1971 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры раслінаводства акадэміі. У 1971 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму «Сутачная перыядычнасць росту і ход фарміравання ўраджаю азімай пшаніцы».
З 1971 працаваў старшым навуковым супрацоўнікам праблемнай лабараторыі харчавання раслін пры кафедры раслінаводства акадэміі, а затым пераехаў у Маскву. У Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева працаваў на кафедры сельскагаспадарчай біятэхналогіі і
загадваў лабараторыяй рэгулятараў росту раслін.
У 1996 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара біялагічных навук на тэму «Агрaфiзiческaе абгрунтаванне параметраў комплекснай мадэлі патэнцыйнай прадуцыўнасці кармавых культур і метады яе павышэння экзагеннымі рэгулятарамі
росту». Прафесар з 1997 года.
Уклад у навуку
Аўтар больш за 300 навуковых прац, атрымана 2 аўтарскіх пасведчанні і 2 патэнта.
Узнагароды
- Залаты медаль імя К. А. Ціміразева
- Прысвоена званне «Изобретатель СССР».
Бібліяграфія
- Прогнозирование и программирование урожаев. — М.:1987.
- Экологические основы рационального использования сенокосов и пастбищ/ в соавт.- М.:1988.
- Теоретические основы оптимизации формирования урожая /в соавт. — М.: 1997.
- Теория урожая / 3-е- изд., перераб. и доп. — М.: 2003.
Літаратура
- Владимир Михайлович Кавалёв // Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах Кн.1. Учёные -земляки. - Горки.: 2013. — С. 93—94.