Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк
Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк (9 мая 1871, в. Велеснеў, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — 6 кастрычніка 1926) — украінскі этнограф і фалькларыст, лінгвіст, літаратуразнавец, мастацтвазнавец, перакладчык, грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1902)[2], акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (УУАН) (1924), член Чэшскай акадэміі навук, славеснасці і мастацтваў (1905) і Венскай Акадэміі навук. БіяграфіяУладзімір Гнацюк нарадзіўся 9 мая 1871 года ў Велесневе. Вучаўся ў гімназіях Бучача і Станіславава. У 1894 годзе паступіў на філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта, дзе праслухаў курс лекцый прафесараў М. С. Грушэўскага і А. М. Калесы. Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце ў 1899 да канца жыцця займаў пасаду навуковага сакратара Навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі (НТШ) у Львове. У 1902 годзе Уладзімір Гнацюк быў выбраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук, у 1916 годзе - старшынёй Этнаграфічнай камісіі НТШ. У 1924 годзе выбраны членам Усеўкраінскай акадэміі навук. Памёр 6 кастрычніка 1926 года ў Львове. Пахаваны на мясцовых Лычакаўскіх могілках. Навуковая дзейнасцьПрыхільнік параўнальна-гістарычнага метаду ў фалькларыстыцы. Выступаў з публікацыямі па гісторыі матэрыяльнай культуры, дыялекталогіі, мова- і літаратуразнаўстве. Пачынальнік сістэматызаванага выдання фальклорных і этнаграфічных матэрыялаў (зборнікі «Каламыйкі», т. 1—3, 1905—1907; «Калядкі і шчадроўкі», т. 1—2,1914, і інш.)[2]. Аўтар рэцэнзій на кнігу М. М. Косіч «Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх быт і песні» (1903) і «Беларусы» Я. Ф. Карскага (1905), працы М. Я. Нікіфароўскага, М. В. Доўнар-Запольскага, М. Федароўскага і інш[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Information related to Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк |