Уладзімір Варонін (нар. 25 мая1941, Каржова, МССР, СССР) — малдаўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, трэці прэзідэнт Малдовы. Двойчы абіраўся парламентам краіны на гэты пост — у 2001 і 2005 гадах. Лідар Партыі камуністаў Рэспублікі Малдова.
Адукацыя і працоўная дзейнасць
У 1961 годзе скончыў Кішынёўскі кааператыўны тэхнікум. Працоўную дзейнасць пачаў у тым жа годзе з пасады загадчыка хлебапякарняй ў Крыўлянах. З 1966 да 1971 гг. працаваў дырэктарам Дубасарскага хлебазавода. У 1971 годзе скончыў Усесаюзны інстытут харчовай прамысловасці, пасля працаваў у органах дзяржаўнага кіравання: у Дубасарскім і Унгенскім райвыканкамах, ва Унгенскім гарвыканкаме.