Тунгу́са-маньчжу́рскія мо́вы, ці тунгу́скія, маньчжу́ра-тунгу́скія мо́вы — група блізкароднасных моў Сібіры і Далёкага Усходу, якія, паводле меркавання рада даследчыкаў, уваходзяць у алтайскую моўную сям’ю.
Тунгуса-маньчжурскіх мовам уласцівы: у фанетыцы сінгарманізм, дыфтонгі; граматычны лад аглюцінатыўны, суфіксальны; у лексіцы шмат запазычанняў з суседніх моў, у прыватнасці з рускай; для сказа харатэрны намінатыўны лад.