Тугела (вадаспад)
Тугела — другі па вышыні вадаспад свету. Ён уяўляе сабой пяць каскадаў у свабодным падзенні, найбольшы з іх складае 411 метраў. Тугела падае вузкай стужкай з усходняга абрыву Драконовых гор, у Каралеўскім нацыянальным парку Наталь ў Квазулу, правінцыя Наталь, ПАР. Ён добра бачны пасля моцнага дажджу ці на сыходзе дня, бліскучы ў промнях Сонца. Выток ракі Тугелы размешчаны ў Mont-Aux-Sources ў некалькіх кіламетрах ад абрыву, з якога падае вадаспад. Вада вышэй вадаспаду чыстая і бяспечная для піцця. Абрыў часта пакрываецца снегам ў зімовыя месяцы. На рацэ Аранжавая размяшчаецца вядомы 146-метровы вадаспад Аўграбіс (ПАР).
Information related to Тугела (вадаспад) |