Трынкула (спадарожнік Урана)

Трынкула
спадарожнік Урана
Першаадкрывальнік Matthew J. Holman[d], John J. Kavelaars[d] і Dan Milisavljevic[d]
Дата адкрыцця 13 жніўня 2001
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 8 578 000 км
Эксцэнтрысітэт 0,22
Перыяд абарачэння 749,24 суткі[1]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 4,6 exagram[2]
Атмасфера няма

Трынкула (англ.: Trinculo) — нерэгулярны спадарожнік планеты Уран са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы ад імя персанажа з п’есы У. Шэкспіра «Бура». Таксама пазначаецца як Уран XXI.

Гісторыя адкрыцця

Трынкула быў адкрыты 13 жніўня 2001 года Мэцью Холманам, Джонам Кавеларсам і Дэнам Мілісаўлевічам з дапамогай 4-метровага рэфлектара ў Міжамерыканскай абсерваторыі Сера-Талаа. 25 жніўня таго ж года Кавеларс атрымаў пацвярджальныя здымкі з дапамогай тэлескопа «Канада-Францыя-Гаваі» у абсерваторыі Мауна-Кеа. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2001 U 1. Уласная назва была прысвоена 8 жніўня 2003 года.

Крыніцы