Трасцяні́ца, Трасцяніцкі канал — рака ў Маларыцкім, Кобрынскім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Мухавец.
Даўжыня ракі 34,3[6] (54) км. Плошча вадазбору 224 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км.
Пачынаецца каля вёскі Ляхчыцы паблізу ўрочышча Княжая Гара. Вусце за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Філіпавічы Жабінкаўскага раёна. Вадазбор у межах Брэсцкага Палесся. Густата рачной сеткі ў вадазборы 0,47 км/км². Даліна ракі ў сярэдні і ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча каналізаванае, шырынёй 6—8 м. Берагі сплавінныя, вышынёй да 1 м.
Гістарычныя звесткі
Упершыню згадваецца ў рэвізіі Кобрынскай эканоміі, складзенай каралеўскім рэвізорам Дзмітрыем Сапегам у 1563 годзе[8]. На берагах Трасцяціцы адбылася Крупчыцкая бітва.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі