Та́р’ей Бё (нарв.: Tarjei Bø; нар. 29 ліпеня1988, Струн, Согн-ог-Ф’юранэ) — нарвежскі біятланіст, трохразовы алімпійскі чэмпіён (усе 3 разы ў эстафетах), трохразвы прызёр Алімпійскіх гульняў, адзінаццаціразовы чэмпіён свету (дзевяць разоў у эстафетах і двойчы ў асабістых гонках). Старэйшы брат Ёханеса Тынеса Бё.
Самы малады ўладальнік Кубка свету па біятлоне (сезон 2010/11).