У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Фокіна.
Тамара Васілеўна Фокіна (1915—2001) — беларуская ўрач-стаматолаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1959), дацэнт (1964). Заслужаны ўрач БССР (1978)[1].
Першая загадчыца кафедры хірургічнай стаматалогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1964—1979)[1].
Біяграфія
Нарадзілася ў с. Трасціна Канакоўскага павета Маскоўскай губерні ў сям’і селяніна. Скончыла зубалячэбную школу ў Маскве, 1936; зубны ўрач Красноўскай сельскай бальніцы Кураўскога раёна Маскоўскай вобласці, 1936—1938; зубны ўрач завадской паліклінікі, 1938—1939; студэнтка Маскоўскага медыцынскага стаматалагічнага інстытута, 1939—1941[2].
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны начальнік зубалячэбнага аддзялення сартавальнага эвакашпіталя Заходняга фронту, 1942—1943; урач штаба партызанскага руху, 1943—1944[2].
Скончыла Маскоўскі медыцынскі стаматалагічны інстытут, 1945; клінічны ардынатар Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі ў Маскве, 1945—1946; загадчыца стаматалагічнага аддзялення 3-й клінічнай бальніцы ў Мінску, 1946—1948[2].
Малодшы навуковы супрацоўнік Мінскага навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі, 1948—1957; асістэнт курса стаматалогіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1957—1962. Прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1959; дацэнт курса стаматалогіі, 1962—1964; прысвоена вучонае званне дацэнта, 1964[2].
Першая загадчыца кафедры хірургічнай стаматалогіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1964—1979[2].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых метадаў пластычных аперацый у аднаўленчай хірургіі сківічна-тварнай вобласці[1].
Зноскі
Літаратура
- Наша история: Фокина Тамара Васильевна (к 55-летию кафедры челюстно-лицевой хирургии БГМУ) / В. А. Маргунская // Стоматолог. — 2019. — № 1 (32). — С. 84—89.
- Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. ― Минск, 1999.
Спасылкі