Аўгуст Маке і Франц Марк прытрымліваліся меркавання, што ў кожнага чалавека ёсць унутранае і знешняе ўспрыманне рэчаіснасці, якія варта аб’яднаць з дапамогай мастацтва. Гэта ідэя была абгрунтавана тэарэтычна Кандзінскім. Група імкнулася дасягнуць раўнапраўя ўсіх формаў мастацтва.
Назву «Сіні вершнік» мы прыдумалі за кававым сталом у садзе ў Зіндэльдорфе. Мы абодва любілі сіні, Марк — коней, я — вершнікаў. І назва прыйшла сама.