У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кубін.
Альфрэд Кубін (Альфрэд Леапольд Ізідар Кубін, ням.: Alfred Leopold Isidor Kubin; 10 красавіка 1877, Лейтмерыц, Багемія — 20 жніўня 1959, Вернштайн-на-Іне) — аўстрыйскі графік, пісьменнік і кніжны ілюстратар.
Біяграфія
Для творчасці Кубіна тыповымі з’яўляюцца карціны фантастычных сноў, якія выконваюцца з нервовым вядзеннем штрыха. У творчасці Кубіна натхнялі візіянерскія і сімвалічныя работы Франсіска Гоя, Джэймса Энсара, Адзілона Рэдона, Эдварда Мунка і Макса Клінгера. Альфрэд Кубін пераважна працаваў у графіцы.
З 1898 года Кубін жыў у Мюнхене, дзе наведваў прыватную мастацкую школу Людвіга Шміта-Ройтэ. 2 мая 1899 года Кубін быў залічаны ў каралеўскую акадэмію мастацтваў на курс жывапісу Нікалауса Гізіса. Аднак неўзабаве Кубін кінуў вучобу. Пасля некалькіх навучальных паездак у 1905 годзе Кубін размясціўся ў 1906 годзе ў Вернштайне-на-Іне ў старадаўняй сядзібе Цвіклет, дзе жыў да канца сваіх дзён разам са сваёй жонкай Хэдвіг Грюндлер, сястрой пісьменніка Оскара А. Г. Шміца. З 1928 года Кубін знаходзіўся ў перапісцы з Карлам Рэсінгам і Германам Гесэ.
У Цвіклеце з’явіўся на свет фантастычны раман Кубіна «Іншы бок», які быў выдадзены ў 1909 годзе са шматлікімі ілюстрацыямі аўтара. Кубін апісвае ў кнізе свет галюцынацый і бачанняў канца свету. У свой свет сноў галоўная дзеючая асоба рамана (графіка па прафесіі, як і Кубін) запрасіў яго школьны сябар. У гэтым свеце ён праводзіць тры гады. Першапачатковае захапленне навакольным становішчам змяняецца ў рэшце рэшт агідай.
У тым жа 1909 годзе Кубін разам з Васілём Кандзінскім, Аляксеем Яўленскім, Адольфам Эрбслё, Габрыеле Мюнтэр, Мар’янай Вяроўкінай і Карлам Хоферам стаў сузаснавальнікам «Новага мюнхенскага мастацкага аб’яднання», які стаў папярэднікам «Сіняга вершніка». Альфрэд Кубін выканаў ілюстрацыі да 60 кніг, сярод якіх творы Ф. М. Дастаеўскага і Эдгара По, апублікаваў альбомы друкаванай графікі («На краі жыцця», 1921; «Пляска смерці», 1918; «Прыгоды малявальнага пяра», 1941). У яго творчай спадчыне тысячы малюнкаў пяром.
Зноскі