Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругіБССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Лельчыцкага сельсавета перададзена вёска Дубраўкі[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1094 чалавекі[2], з іх 97,8 % — беларусы, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 847 чалавек[4].
Зноскі
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.