Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бароўскі (Бараўскі) сельсавет у складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругіБССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года з Тонежскага сельсаветаТураўскага раёна ў склад сельсавета перададзена вёска Салагубаў[1]. 17 снежня 1959 года Бароўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя сельсавета разам з тэрыторыяй скасаванага Картыніцкага сельсавета ўвайшла ў новаўтвораны Маркоўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Маркоўскае, вёскі Данілевічы і Салагубаў перададзены Лельчыцкаму сельсавету[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баравое, Маркоўскі сельсавет перайменаваны ў Бараўскі[3]. 30 верасня 2009 года скасавана вёска Калініна[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1629 чалавек[5], з іх 98,5 % — беларусы, 0,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1261 чалавек[7].
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.