У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
К’еркегор.
Сёрэн Абю К’еркегор[6], таксама Кіркегор (Soren Aabye Kierkegaard, 5 мая 1813, Капенгаген, Данія — 11 лістапада 1855) — дацкі філосаф, пратэстанцкі тэолаг і пісьменнік. Папярэднік экзістэнцыялізму.
Біяграфія
Вывучаў філасофію і тэалогію ў Капенгагенскім універсітэце.
Аўтар прац «Страх і хваляванне» (1843), «Філасофскія крохі» (1844), «Стадыі жыццёвага шляху» (1845), «Хвароба да смерці» (1849) і інш. Сваё бачанне быцця чалавека сфармуляваў як рэалізацыю чалавечай суб’ектыўнасці, у якой асаблівая роля належыць такім паняццям, як «асоба», «свабода», «выбар», «страх», «адчай», «рашучасць» і інш. Існаванне чалавека разглядаў у трох тыпах экзістэнцыі: эстэтычнай, этычнай і рэлігійнай. 3 несувымернасці божага і чалавечага свету, веры і розуму выводзіў тэзіс пра бяссэнсавасць іх спалучэння, бо ўсякія спробы такога злучэння непазбежна вядуць да парадоксаў. У процівагу нямецкаму класічнаму ідэалізму (а дакладней, развіццю, якое надаў яму Гегель) настойваў на другаснасці рацыянальнасці і першаснасці чыстага існавання (экзістэнцыяльнасці), якое пасля пэўнага дыялектычнага шляху развіцця асобы павінна знайсці свой сэнс у веры. Творы С. К’еркегора вылучаюцца яскравасцю.
Філасофія яго стала папулярнай у ХХ ст. 3 узнікненнем экзістэнцыялізму набыла характар класічнай філасофскай літаратуры ў галіне ірацыяналістычных канцэпцый.
Зноскі
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн.:БелЭн, 1999.
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|