З 2010 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». Сезон 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе быў іграком асновы. У пачатку 2013 года быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», у складзе якой дэбютаваў у Вышэйшай лізе. У жніўні 2013 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан»[3], дзе выступаў пераважна за дубль, у аснове згуляў толькі ў адным матчы.
У сакавіку 2014 года стаў іграком «Віцебска»[4]. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней стаў іграком асновы віцебскага клуба. У жніўні 2014 года, пасля прыходу ў клуб больш вопытных ігракоў, трапіў на лаўку і стаў толькі выхадзіць на замену. У кастрычніку 2014 кантракт з «Віцебскам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].
У красавіку 2015 года стаў іграком клуба «Смалявічы-СТІ»[6]. Згуляўшы ў дзевяці матчах Першай лігі, у ліпені пакінуў клуб[7].
У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў». Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў клуб[8]. У лютым 2018 года падпісаў кантракт з жыткавіцкім ЮАС[9], пакінуў яго ў лютым 2019 года[10].
У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Маладзечна». У красавіку 2020 года зноў стаў іграком «Баранавічаў». Пакінуў каманду ў красавіку 2021 года і неўзабаве далучыўся да «Астраўца», якому па выніках сезона 2021 дапамог перамагчы ў Другой лізе. У ліпені 2023 года пакінуў «Астравец»[11].