З красавіка 1999 года — на дыпламатычнай рабоце. У 1999—2000 гадах — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. У 2000—2002 гадах працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. У 2003—2006 гадах — кансультант, начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. У 2006—2009 гадах быў намеснікам Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 2009—2013 — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. З верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны Прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў. Са студзеня 2014 года па 12 верасня 2019 года[2] працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве (з мая 2014 года — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве).