Унук Сяргея Селіханава — Канстанцін Селіханаў, таксама сучасны беларускі скульптар.
Творчасць
У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1940 года. Працаваў у пасляваенны час. Сяргей Селіханаў — прадстаўнік старэйшага пакалення беларускіх савецкіх скульптараў, адзін з найбольш вядомых скульптараў эпохі росквіту сацыялістычнага рэалізму ў мастацтве, побач з Заірам Азгурам, Андрэем Бембелем і Аляксеем Глебавым. Асноўная тэма яго творчасці была Вялікая Айчынная вайна.
Сяргей Селіханаў аўтар такіх манументальных кампазіцый, як
скульптурная кампазіцыя «Вызваленне» (1948), якая ўяўляе сабой фігуру байца, які прытуліў да сябе дзіцё — з гэтай працай да скульптара прыйшло першае прызнанне;
рэльеф «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны» на Мануменце Перамогі ў Мінску (1954);
помнік ахвярам фашызму «Няскораны чалавек» у Хатыні (1965—1969).
У 1950 годзе Сяргей Селіханаў удзельнічаў у афармленні беларускага павільёна на ВДНГ СССР у Маскве, для якога былі створаны скульптурная кампазіцыя «Беларусь працоўная» і фігура савецкага партызана, героя Вялікай Айчыннай вайны К. С. Заслонава. Таксама, Сяргей Селіханаў стварыў яшчэ адзін помнік для Масквы — 5-метровую скульптуру А. Г. Сталетава, размешчаную на тэрыторыі фізічнага факультэта МДУ.
Падчас творчай камандзіроўкі ў Кітай у 1957 годзе Сяргей Селіханаў стварыў шэраг скульптур, якія можна ўключыць у асобную групу. Гэта партрэты мастака Цы Байшы, кітайскага кулі, Ла Фуа і кітайская дзяўчынкі[1], а таксама жанравыя эцюды, створаныя з натуры[2].
Селіха́наў Сяргей Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 654—655. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.