Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругіБССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лучнікоўскага сельсавета[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Акцябрскага сельсавета (вёска Бязверхавічы, пасёлкі Бязверхавічы і Рэтаўшчына), часткі вёсак Бранавічы і Лучнікі ўключаны ў межы горада Слуцк[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (8 населеных пунктаў) — 3531 чалавек[3], з іх 94,9 % — беларусы, 3,6 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 3137 чалавек[5].
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.