У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Баркоўскі.
Сямё́н Дзямі́давіч Барко́ўскі (10 (23) мая 1916, в. Курганы, Бабруйскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя[1] — 2 лютага 1977, г. Бабруйск) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Біяграфія
З сялян. Пасля заканчэння Любоніцкай сямігодкі ў 1933—1936 гг. на гаспадарчай рабоце: бухгалтар, механізатар, старшыня калгаса «Чырвоныя Курганы»[3].
З 1937 г. у РСЧА. Скончыў Віленскае пяхотнае вучылішча ў чэрвені 1941[3]. Са жніўня 1941 г. камандзір партызанскай групы ў Віцебскай вобласці, з мая 1942 г. камандзір разведкі, памочнік камандзіра 537-га партызанскага атрада, член КПСС з 1943, у кастрычніку 1943 — чэрвені 1944 камандзір 537-га партызанскага палка ў Магілёўскай вобласці[2].
У 1944—1976 гг. на гаспадарчай рабоце[2].
Жыў у Бабруйску.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі[3].
Зноскі
Літаратура