Сцяг Сірыі, таксама вядомы як Сцяг незалежнасці і Сцяг Сірыйскай рэвалюцыі[1] — паўторна ўведзены замест сцягу ўзору 1980 года ў снежні 2024 года. Раней гэты сцяг выкарыстоўваўся Сірыйскай рэспублікай у 1932—1958 гадах і апазіцыяй з 2011 года падчас Грамадзянскай вайны, як «знак свабоды сірыйскага народа»[2].
Сімвалізм
Колеры сцяга традыцыйныя для сцягоў арабскіх краін, як і на сцягах Емена, Егіпта, Судана і Ірака. Зялёны колер — колер Фацімідаў, белы — Амеядаў, чорны — Абасідаў, чырвоны колер — кроў пакутнікаў, таксама чырвоны — колер дынастыі Хашэмітаў і быў дададзены калі Шарыф Хусейн далучыўся да арабскага паўстання ў 1916 годзе. Спачатку тры чырвоныя зоркі значылі галоўныя рэгіёны краіны Алепа, Дамаск і Дэйр-эз-Зор. У 1936 годзе да Сірыі адышлі населеныя друзамі Джабаль аль-Друз і дзяржава алавітаў Латакія, і значэнне зорак змянілася: старыя рэгіёны Алепа, Дамаск і Дэйр-эз-Зор — першая зорка, Джабаль аль-Друз — другая, Латакія — трэцяя[3].