Сцяг Салігорска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Салігорск Мінскай вобласці. Сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2011 года № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2011 года № Б-210.
Апісанне
Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: верхняй — жоўтага колеру, ніжняй — чырвонага; у цэнтры правага боку палотнішча — герб горада Салігорска.
Сцяг горада і палажэнне аб iм зацверджаны рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 21 мая 2008 года № 88. Аўтар сцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхор[1].
Гл. таксама
Зноскі
|
---|
Гарады | | |
---|
Гарадскія пасёлкі | |
---|
Раёны | |
---|
1 не ўваходзіць у склад вобласці |