Сусветнае Гран-пры 2018 (англ.: World Grand Prix 2018, таксама вядомы як Ladbrokes World Grand Prix 2018 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 па 25 лютага 2018 года на арэне «Гільд Хол» у Прэстане, Англія. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам Сусветнага Гран-пры, які з'явіўся ў календары мэйн-тура ў 2015 годзе ў якасці нярэйтынгавага спаборніцтва. Кампанія Ladbrokes спансавала гэтае спаборніцтва ў трэці раз запар. Прызавы фонд турніру склаў £375,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Спасылкі
[ Сусветнае Гран-пры 2018 на Snooker.org] (англ.)
[ Статыстыка Сусветнага Гран-пры 2018 на CueTracker.net] (англ.)