У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Стэфан II.
Стэфан II Баварскі (ням.: Stephan II mit der Hafte, Herzog von Bayern; 1319 — 13 мая 1375, Ландсгут) — герцаг Баварыі. Стэфан быў другім сынам імператара Людвіга IV Баварскага ад першай жонкі Беатрысы Сілезска-Свідніцкай, член дынастыі Вітэльсбахаў.
Біяграфія
Яго бацька, Людвіг IV Баварскі ўз’яднаў Баварыю ў 1340 годзе, а калі ў 1347 годзе ён памёр, Стэфан змяніў яго ў якасці кіраўніка Баварскага герцагства разам са сваімі пяццю братамі. Ужо ў 1349 годзе краіна зноў была падзелена паміж братамі на Верхнюю Баварыю і Ніжнюю Баварыю, якая, у сваю чаргу, распалася на герцагствы Баварска-Ландсгуцкае і Баварска-Штраўбінгскае. Стэфан II кіраваў з 1349 па 1353 гады разам з братамі Вільгельмам I і Альбрэхтам I у Галандыі, Ніжняй Баварыі і Ландсгуце, з 1353 года толькі ў Ландсгуце.
Пасля часавага прымірэння Вітэльсбахаў з Карлам IV, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, які, нарэшце, прызнаў усе ўладанні Вітэльсбахаў, Стэфан II прыняў удзел у паходзе Карла ў Італію ў 1354 годзе. Але неўзабаве Залатая була 1356 года выклікала новы канфлікт, таму што толькі Пфальцкая галіна Вітэльсбахаў і яго брат Людовік VI атрымалі курфюрсцкі статус. Стэфан II быў апошнім сынам імператара Людовіка IV, які быў вызвалены ад адлучэння ў 1362 годзе.
Калі герцаг Мейнхард, сын яго старэйшага брата Людвіга V Брандэнбургскага, памёр у 1363 годзе, Стэфану II удалося ўстанавіць кантроль над Верхняй Баварыяй і ўварвацца ў Ціроль. Але пасля, у 1369 годзе, баварскі герцаг адмовіўся ад прэтэнзій на Ціроль у абмен на вялікую выплату. Таксама Стэфан II пазбавіўся Брандэнбурга.
Ён пахаваны ў Фраўэнкірхэ ў Мюнхене.
Жонка і дзеці
27 чэрвеня 1328 года Стэфан ажаніўся з Лізаветай Сіцылійскай, дачкой сіцылійскага караля Федэрыга II. У іх было чацвёра дзяцей:
- Стэфан (1337 — 26 верасня 1413)
- Фрыдрых (1339 — 4 снежня 1393)
- Ёган (1341—1397)
- Агнеса (р.1338), у шлюбе з кіпрскім каралём Якавам I
14 лютага 1359 года Стэфан ажаніўся з Маргарытай, дачкой нюрнбергскага бургграфа Ёгана II. Дзяцей у іх не было.
Зноскі
Спасылкі
Стэфан II (герцаг Баварыі) — продкі |
---|
|