Стрыптыз (ад англ.: strip - распранацца і teasе - дражніць[1]) — эратычнытанец, мастацтва выразы сексуальнасці ў танцы.
Стрыптыз звычайна дэманструюць у начных клубах. Класічным элементам стрыптызу з'яўляецца пілоны (шост), вакол якога танцуе і распранаецца стрыптызёрша.
Першы ў свеце стрыптыз
Першы ў свеце стрыптыз быў паказаны 9 лютага1893 года на сцэне Мулен Руж падчас вечарыны, наладжанай парыжскімі студэнтамі. Падчас імправізаванага конкурсу прыгажосці мадэль пад сцэнічным псеўданімам Мона скінула з сябе ўсю вопратку, за што яе арыштавалі і аштрафавалі на 100 франкаў.
↑Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.418
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).