Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёнаСлуцкай акругіБССР. Цэнтр — мястэчка Старобін. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. 15 лютага 1935 года пераўтвораны ў Старобінскі пассавет. З 21 чэрвеня 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лістападавіцкага сельсавета (вёскі Вялікія Лістападавічы, Малыя Лістападавічы, Крушнікі)[1]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. У 1976 годзе скасаваны пасёлак Залужжа, хутар Гарадзішча[2], вёска Малыя Лістападавічы[3]. 30 кастрычніка 2009 года Старобінскі пассавет рэарганізаваны ў Старобінскі сельсавет, з Зажэвіцкага сельсавета перададзены вёскі Саковічы і Язавінь[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў, без Старобіна) — 593 чалавекі[5], з іх 94,4 % — беларусы, 4,9 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 7778 чалавек[7].
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
↑Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 7 і 29 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
↑Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.