У міжваенны перыяд быў прыхільнікам мірнага вырашэння польска-літоўскага канфлікту. З аднаго боку, быў прыхільнікам незалежнасці Літвы, а з другога — лічыўся прадстаўніком лаяльнай да Літвы часткі польскага грамадства. Да канца жыцця ён не адрокся ні ад польскай культуры, ні ад польскай мовы. Аднак яго пралітоўская арыентацыя была выкарыстана польскімі правымі палітычнымі сіламі супраць яго роднага брата Габрыэля Нарутовіча і паўплывала на настроі польскага грамадства, што ў выніку стала адным з фактараў атмасферы перад замахам на першага прэзідэнта Польшчы.
Скончыў жыццё самагубствам у Каўнасе31 снежня1932 года, расчараваны сварлівасцю і раз’яднанасцю палякаў, палітыкай літоўскага ўрада ў адносінах да палякаў у Літве. Літоўскія гісторыкі называюць стан здароўя і асабістае жыццё больш важнымі прычынамі яго самагубства, чым невыкананне сваіх палітычных намераў. Яго сын Казімерас Нарутавічус (1904—1987) спрабаваў працягваць справу бацькі да пачатку Другой сусветнай вайны.
Зноскі
↑Stanisław Narutowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny