Фільм прысвечаны трагічна вядомай «справе Дрэйфуса[en]» — палітычнаму скандалу канца XIX стагоддзя ў Францыі, які ў свой час моцна падзяліў французскае грамадства. Канфлікт быў выкліканы абвінавачваннямі габрэйскага вайскоўца французскай арміі ў шпіянажы на карысць Германіі падчас франка-прускай вайны. Гісторыя Альфрэда Дрэйфуса і яго судовага працэсу і на сённяшні дзень на Захадзе ўспрымаецца як своеасаблівы прыклад несправядлівасці на найвышэйшым, дзяржаўным узроўні[2].
Прэм’ера фільма адбылася 30 жніўня 2019 года[3] ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе карціна была ўдастоена Гран-пры журы[4]. Пазней кінастужка была адзначана 12 намінацыямі на прэмію «Сезар» і ўзнагароджана ў трох катэгорыях. Такое прызнанне карціны выклікала хвалю абурэння ад праціўнікаў Рамана Паланскага, якія абвінавачваюць рэжысёра ў шэрагу сексуальных злачынстваў.
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 13, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 38 намінацыямі[4]. Найбольшай колькасцю ўзнагарод і намінацый адзначыліся:
Рэжысёр і суаўтар сцэнарыя Раман Паланскі: 10 узнагарод, 14 намінацый.
Прысутнасць Рамана Паланскага на Венецыянскім кінафестывалі стала яго першым з’яўленнем на буйным кінамерапрыемстве пасля яго выключэння з Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук[en] у маі 2018 года. Падчас фестывалю старшыня журы Лукрэсія Мартэль[en] заявіла: «Я не аддзяляю чалавека ад мастацтва. Я думаю, што важныя аспекты працы ўзнікаюць у чалавеку <…> Чалавека, які здзяйсняе злачынства такога кшталту і атрымоўвае вырак суду, і ахвяра якога лічыць сябе задаволенай кампенсацыяй, мне цяжка судзіць… Цяжка вызначыцца, які падыход будзе правільным па адносіне да людзей, што здзейснілі пэўныя ўчынкі і былі асуджаныя за іх. Я думаю, што гэтыя пытанні з’яўляюцца дыскусійнымі ў наш час»[27]. Мартэль таксама заявіла, што не прыме ўдзелу ў гала-вячэры ў падтрымку фільма[28]. У сувязі з крытычнымі выказваннямі Мартэль у адрас Паланскага, прадзюсары фільма прыгразілі зняць карціну з фестывальнай праграмы[29][30]. Пазней Мартэль растлумачыла свае каментарыі, заявіўшы: «Згодна з некаторымі паведамленнямі пасля сённяшняй прэс-канферэнцыі, я лічу, што мае словы былі глыбока няправільна зразуметыя. Паколькі я не аддзяляю твор ад аўтара і я ўбачыла шмат чалавечнасці ў папярэдніх фільмах Паланскага, я не выступаю супраць прысутнасці фільма ў конкурсе. У мяне няма перадузятасці да яго і, вядома, я буду глядзець фільм, як і любы іншы ў конкурсе. Калі б у мяне была нейкая перадузятасць, я б склала з сябе абавязкі старшыні журы»[31]. Альберта Барбера, дырэктар Венецыянскага фестывалю, ад пачатку абараняў уключэнне фільма ў конкурсную праграму, заяўляючы: «Мы тут, каб убачыць творы мастацтва, а не судзіць чалавека, які за імі стаіць. Спадзяюся, мы зможам проста абмеркаваць якасць фільма, а не Паланскага і выпадак у акрузе Лос-Анджэлес»[32].
Прэм’ерны паказ фільма адбыўся 30 жніўня 2019 года ў межах конкурснай праграмы фестывалю[3]. Не гледзячы на неадназначнае стаўленне да аўтара кінастужкі, карціна была ўдастоена Гран-пры журы, другой па значнасці ўзнагароды фестывалю[5][6].
Фільм «Я абвінавачваю» атрымаў 12 намінацый на нацыянальную французскую кінапрэмію «Сезар». Такое прызнанне карціны кінаакадэмікамі выклікала хвалю абурэння ад праціўнікаў Рамана Паланскага, якія абвінавачваюць рэжысёра ў шэрагу сексуальных злачынстваў.
Напярэдадні цырымоніі ўзнагароджання Паланскі выступіў з заявай: «На працягу некалькіх дзён людзі задавалі мне гэтае пытанне: ці буду я прысутнічаць на цырымоніі „Сезар“? У сваю чаргу, я задаю наступнае пытанне: як я магу?.. Тое, як будзе разгортвацца гэтая ноч, мы ўжо ведаем загадзя. Актывісты ўжо пагражаюць мне публічным лінчаваннем, некаторыя абвясцілі аб правядзенні акцый пратэсту перад Залай Плэель. Іншыя маюць намер зрабіць гэта платформай для абвінавачвання (кіруючага органа). Гэта абяцае быць больш падобным на сімпозіум, чым на свята кіно»[34]. Паланскі заявіў, што прапускае цырымонію, каб абараніць сваю каманду, а таксама жонку і дзяцей, якія «былі вымушаны трываць крыўды і абразы»[34]. Спасылаючыся на нядаўні скандал у СМІ, які прывёў да масавай адстаўкі сяброў савета «Сезар», Паланскі дадаў: «Прэса і сацыяльныя сеткі прадставілі нашы 12 намінацый так, быццам гэта падарункі, паднесеныя нам саветам дырэктараў акадэміі, як нейкі аўтарытарны жэст, які прывёў да таго, што ім прыйшлося сысці ў адстаўку. Гэта дыскрэдытуе таемнае галасаванне 4 313 прафесіяналаў, кожны з якіх сам вызначаўся з намінацыямі, і больш за 1,5 мільёны гледачоў, якія прыйшлі паглядзець кіно»[34].
Падчас цырымоніі ўзнагароджання фільм удастоіўся трох прэмій, у тым ліку за найлепшую рэжысуру. Нягледзячы на адсутнасць Паланскага на цырымоніі, яго перамога выклікала хвалю абурэння. Некаторыя з гледачоў дэманстратыўна пакінулі цырымонію і асудзілі вердыкт Акадэміі.