Фільм быў анансаваны ў красавіку 2021 года. Сцэнарый карціны напісаў сам Раман Паланскі сумесна з Ежы Скалімоўскім (папярэдняя сумесная праца гэтых кінематаграфістаў — фільм 1962 года «Нож у вадзе»), музыку — Аляксандр Дэспла. Спрадзюсіравалі карціну італьянскія кінакампаніі «Rai Cinema» і «Eliseo Entertainment»[3][4][5][6][7]. Здымкі пачаліся ў Швейцарыі ў красавіку 2022 года, прычым аператарам стаў нязменны партнёр Паланскага Павел Эдэльман. Сярод акцёраў у галоўных ролях Мікі Рурк[8], Олівер Мазучы[en] і Фані Ардан. Бюджэт карціны складае 13 мільёнаў еўра.
Прэм’ера «Палаца» была запланавана на зіму 2023 года[9]. У чэрвені 2023 года стала вядома, што сусветная прэм’ера фільма адбудзецца на 80-м Венецыянскім кінафестывалі ў верасні, у пазаконкурснай праграме[10]. Першы трэйлер карціны выйшаў у пачатку жніўня 2023 года[11].
Ацэнкі
Кінакрытыкі вядучых сусветных выданняў рэзка раскрытыкавалі фільм, назваўшы яго безгустоўным[12]. Пасля прэм’еры на сайце-агрэгатары прафесійных рэцэнзій «Rotten Tomatoes» фільм атрымаў рэйтынг 0%[13].