4 аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях, 3 аб'екты — па прыродных і 1 аб'ект — па змяшаных. Парк Дракенсберг прызнаны шэдэўрам чалавечага стваральнага генія (крытэрый i). Водна-балотны раён Ісімангаліса і парк Дракенсберг прызнаны прыроднымі феноменамі ці прасторамі выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).
Акрамя гэтага, станам на 2011 год, 13 аб'ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1], у тым ліку 8 — па культурных, 5 — па прыродных крытэрыях.
ПАР ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 10 ліпеня1997 года[2]. Першы аб'ект на тэрыторыі ПАР быў занесены ў спіс у 1999 годзе на 23-ёй сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс
Аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны. Калі аб'екты дададзены адначасова, гэта значыць на адной сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, то аб'екты размяшчаюцца па нумарах.
(англ.: Fossil Hominid Sites of Sterkfontein, Swartkrans, Kromdraai, and Environs) (афр.: Fossiele hominide Sites van Sterkfontein, Swartkrans, Kromdraai en omgewing)