Спа́дчына[1] — набыццё маёмасці, якая засталася пасля смерці іншай асобы (спадчынадаўца). Маёмасць, якую атрымлiваюць у спадчыну, называюць спадчыннай маёмасцю, спадчыннай масай, спадчынай. Спадчына памерлага пераходзіць да спадчыннікаў у парадку ўніверсальнага правапераемства, гэта значыць у нязменным выглядзе як адзінае цэлае і ў адзін і той жа момант.
Гісторыя
Мацярызна
Мацярызна — у вялікалітоўскім праве і пазней ва ўжытку ўсходнеславянскіх народаў — маёмасць, якая перайшла ў спадчыну па маці. У яго ўваходзіла і тая маёмасць, якую прынесла жанчына, выходзячы замуж. Мужчына не меў права ёю карыстацца без дазволу жанчыны[2].
Ярошенко К. Б. Наследование // // Юридическая энциклопедия / Отв. ред. Б. Н. Топорнин. — М.: Юристь, 2001. — С. 592—594. — 1272 с. — 8000 экз. — ISBN 5-7975-0429-4 (в пер.) (руск.)
Насле́дование // Популярный юридический энциклопедический словарь / Редкол.: О. Е. Кутафин и др. — Москва: Большая Рос. энцикл.: РИПОЛ КЛАССИК, 2001. — С. 407—410. — 796, [3] с.; 17 см. — ISBN 5-85270-165-3 (БРЭ). (руск.)