Смяшарыкі
Смяшарыкі |
---|
Смешарики | |
Тып |
animated television series[d] |
Жанр |
дзіцячы фільм[d], сатыра, камедыйны тэлесерыял[d], камедыя, сямейны фільм і драма |
Рэжысёр |
|
Прадзюсар |
|
Стваральнік |
Анатоль Валянцінавіч Прохараў[d], Салават Мулаханавіч Шайхінураў[d], Ігар Міхайлавіч Шаўчук[d] і Ілья Аляксандравіч Папоў[d] |
Сцэнарыст |
|
Ролі агучвалі |
Svetlana Pismichenko[d], Mikhail Chernyak[d], Anton Vinogradov[d], Vadim Bochanov[d], Sergey Mardar[d] і Julija Sergeevna Roedina[d] |
Кампазітар |
|
Студыя |
Пецярбург[d] і Мастер-фильм[d] |
Краіна |
|
Тэлеканал |
СТС, Расія-1, Культура, Домашний[d], YouTube, Карусель, Першы канал, Мульт[d], Пятница![d], 360°[d], СТС Kids[d], Дождь[d], Мір[d], КиноПоиск, 31 канал[d], Інтэр, ТЕТ, К2 і Піксель TV[d] |
Трансляцыя |
з 17 мая 2004 |
Папярэдні |
Смяшарыкі. Пачатак[d] |
Наступны |
Смяшарыкі. Новыя прыгоды[d], Смяшарыкі. Азбукі[d], Смяшарыкі. Пін-Код[d], Смяшарыкі. Легенда пра залатога дракона[d] і Смяшарыкі. Дэжавю[d] |
IMDb |
ID 0853174 |
smeshariki.ru (руск.) |
Смяшарыкі (руск.: Смешарики) — расійскі мультыплікацыйны, камедыйны і сатырычны серыял, арыентаваны на агульную аўдыторыю. Створаны ў рамках адукацыйнага праекта «Свет без гвалту» і вырабляецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Расіі[1]. З 2004 па 2012 гады выпускаліся класічныя (кананічныя) серыі варыянту з двухмернай выявай.
Першыя сезоны і серыі даступныя на «YouTube»[2][3].
Спіс персанажаў
Асноўныя
Імя героя |
Узрост і пол |
Жывёла |
Акцёр
|
Крош |
хлопчык, юнак |
трус |
Антон Вінаградаў
|
Ёжык |
хлопчык, юнак |
вожык |
Антон Вінаградаў (з 1 па 13 серыю), Уладзімір Поснікаў (з 14 серыі)
|
Бараш |
хлопчык, юнак |
баран |
Вадзім Бачаноў
|
Нюша |
дзяўчынка, дзяўчына |
свіння |
Святлана Пісьмічэнка
|
Кар-Карыч (Карыч) |
мужчына |
варона |
Сяргей Мардар
|
Ласяш |
мужчына |
лось |
Міхаіл Чарняк
|
Савуння |
жанчына |
сава |
Сяргей Мардар
|
Пін |
мужчына |
пінгвін (нацыянальнасць: немец) |
Міхаіл Чарняк
|
Капатыч |
мужчына |
мядзведзь |
Міхаіл Чарняк
|
Гісторыя стварэння
Ідэя
У 2001 годзе мастак-пастаноўшчык Салават Шайхінураў[ru], супрацоўнік фірмы «Fun Game», якая займаецца распрацоўкай настольных гульняў, атрымаў заказ на прапрацоўку канцэпцыі ўпакоўкі шакаладных цукерак круглай формы — правобразу будучых персанажаў[4]. У 2002 годзе[заўв 1], прапрацаваўшы ў агульных рысах некалькі персанажаў, Шайхінураў разам з дызайнерам Іллёй Паповым[ru], па парадзе Канстанціна Бронзіта[ru][6], звярнуліся да заснавальніка анімацыйнай студыі «Пілот[ru]» Анатоля Прохарава[ru][7]. Каля двух гадоў пайшло на тое, каб вызначыцца з мастацкай ідэалогіяй праекту і стратэгіяй яго прасоўвання, характарамі і дызайнам персанажаў. У 2003 годзе пасля дапрацоўкі праект быў прыняты да рэалізацыі, а ў сакавіку зарэгістравана ТАА «Смешарики», заснавальнікамі якога сталі Папоў, Прохараў і Шайхінураў[9]. Папоў адзначаў, што
«з самага пачатку праект разглядаўся выключна як камерцыйны: нам нецікавая была артхаусная ніша, мы не арыентаваліся на фестывалі. Ідэя складалася ў тым, каб стварыць прадукт, які можна, што называецца, прадаць, арыентаваны на канчатковых спажыўцоў. У нашым выпадку — на дзяцей: гэтую аўдыторыю мы нядрэнна ведалі. Тым больш што ніша дзіцячай анімацыі была тады практычна пустая».
Распрацоўка сусвету
«Паступова мы прыйшлі і да таго, што гэта будзе разнажанравы серыял. У той ці іншай ступені ён заўсёды камедыйны, але ёсць серыі-меладрамы, прыгоды, байкі, лірычныя і фантастычныя гісторыі, дзіцячы трылер і г.д.»
Ілля Папоў
Выбар персанажаў заняў паўгады, выбіралі з жывёл сярэдняй паласы Расіі[ru]. «Там не павінна быць катоў, сабак і мышэй. Бо гэта самыя папулярныя жывёлы ў мультыплікацыі», — тлумачыў Анатоль Прохараў у інтэрв’ю газеце «Аргументы и факты[ru]»[10]. Распрацоўка дызайнаў і характараў персанажаў заняла паўтара гады[11], на гэтай стадыі праект уключаў у сябе каля 20 персанажаў, якіх называлі «ласунамі» (руск.: сластёны)[12]. Аднак у выніковым варыянце засталося толькі дзевяць герояў, названых «смяшарыкамі». Смяшарыкі — стылізаваныя персанажы шарападобнай формы, назва для якіх было прыдумана спалучэннем двух слоў — «смешныя» і «шарыкі». На думку аўтараў, шарападобная форма персанажаў надавала ім добразычлівасці, а дзеці маглі лёгка іх маляваць.
Калі ідэя серыяла толькі складалася, каманда адмовілася ад традыцыйнай «арыстоцелеўскай» фабулы, заснаванай на супрацьстаянні пратаганіста[en] і антаганіста[en]: сярод персанажаў няма адмоўных герояў[5]. Сюжэты грунтуюцца на бесканфліктных стасунках і пошуку канструктыўных рашэнняў у нестандартных сітуацыях[14][15].
Прыпыненне і аднаўленне паказу
Паказ серыяла прыпыніўся ў 2012 годзе. Пазней, у інтэрв’ю для інфармацыйнага агенцтва «РИА Новости», прадзюсар серыяла Юлія Нікалаева адзначыла, што «перапынак быў узяты, напэўна, таму, што каманда крыху стамілася ад такой колькасці вырабленага кантэнту»[16]. У лістападзе 2019 года газета «Коммерсантъ» паведаміла, што кампанія «Яндэкс» прафінансуе вытворчасць пятага сезона, уклаўшы ў яго 100 мільёнаў рублёў; кошт усяго сезона ацэньваўся ў 130 мільёнаў рублёў. Бюджэт аднаго эпізода мусіў складаць каля 2,5 мільёнаў рублёў (40 тыс. долараў на 2019 год). Паказ меўся адбыцца спачатку на сэрвісах «КиноПоиск HD» і «Яндекс.Эфир[ru]», а пасля — на адным з расійскіх тэлеканалаў. Таксама было ўказана, што «Яндэкс» атрымае правы на эксклюзіўны паказ іншага кантэнту ГК «Рики[ru]», уключаючы новы сезон «Малышарыкаў», спін-офа асноўнага серыяла[17][18][19]. Прэм’ера новага сезона «Смяшарыкаў» адбылася 18 мая 2020 года[20].
Спіс выпускаў з адрасамі на «YouTube»
2004 год
2005 год
2006 год
2007 год
2008 год
2009 год
№
|
Назва выпуску
|
Назва на арыгінальнай мове
|
130 |
«Чырвоная кніга» |
«Красная книга»
|
131 |
«Толькі горы» |
«Только горы»
|
132 |
«Пыласос» |
«Пылесос»
|
133 |
«Самнамбула» |
«Сомнамбула»
|
134 |
«Забаронены плод» |
«Запретный плод»
|
135 |
«Ідзі і скажы…» |
«Иди и скажи…»
|
136 |
«Індыйскі чай» |
«Индийский чай»
|
137 |
«Партыя будзе дайграна!» |
«Партия будет доиграна!»
|
138 |
«Дыета для Нюшы» |
«Диета для Нюши»
|
139 |
«Ода для камоды» |
«Ода для комода»
|
140 |
«Чамадан» |
«Чемодан»
|
141 |
«Два чараўніка» |
«Два волшебника»
|
142 |
«Бутэрброд» |
«Бутерброд»
|
143 |
«Выратаванне адлятаючых. Частка першая» |
«Спасение улетающих. Часть первая»
|
144 |
«Выратаванне адлятаючых. Частка другая» |
«Спасение улетающих. Часть вторая»
|
145 |
«Вер у мяне, Вожык» |
«Верь в меня, Ёжик»
|
146 |
«Картаграфія» |
«Картография»
|
147 |
«Салодкае жыццё» |
«Сладкая жизнь»
|
148 |
«Стваральнік» |
«Создатель»
|
149 |
«Таямніца старажытных скарбаў» |
«Тайна древних сокровищ»
|
150 |
«Навагодняя казка, першая серыя» |
«Новогодняя сказка, первая серия»
|
151 |
«Навагодняя казка, другая серыя» |
«Новогодняя сказка, вторая серия»
|
152 |
«Рукі» |
«Руки»
|
153 |
«Распарадак» |
«Распорядок»
|
154 |
«Няроўныя ўмовы» |
«Неравные условия»
|
155 |
«Усё паспець» |
«Всё успеть»
|
156 |
«Нездаровы рэкорд» |
«Нездоровый рекорд»
|
157 |
«Лёд» |
«Лёд»
|
158 |
«Занадта фігурнае катанне» |
«Слишком фигурное катание»
|
159 |
«Занадта фігурнае катанне 2» |
«Слишком фигурное катание 2»
|
160 |
«Паветра для натхнення» |
«Воздух для вдохновения»
|
161 |
«Эканомія часу» |
«Экономия времени»
|
162 |
«Бабслей — справа прынцыпу» |
«Бобслей — дело принципа»
|
163 |
«Хакей, 1 частка» |
«Хоккей, 1 часть»
|
164 |
«Хакей, частка 2» |
«Хоккей, часть 2»
|
165 |
«Трэнер» |
«Тренер»
|
2010 год
2011 год
2012, 2015 год
Заўвагі
- ↑ Па іншых даных — у 2001 годзе[5].
Крыніцы
Літаратура
- Боева, Г. Н. «Герои нашего времени»: проект «Смешарики» как явление субкультуры детства(руск.) // Иконникова, С. Н.; Борзова, Е. П. Культура и мир. — СПб.: СПбКО, 2009. — С. 211—214. — ISBN 978-5-903983-02-5.
- Гладких, И. В.; Старов, С. А. Смешарики: герои мультфильма уходят в бизнес(руск.) // Вестник СПбГУ[ru]. — СПб.: СПбГУ, 2009. — В. 3. — Т. 8. — С. 149—173. — ISSN 1812-9323.
- Елисеев, Н. Л.[ru] Смешарики и револьверы(руск.) // Эксперт Северо-Запад : часопіс. — СПб.: ЛитРес, 01-2012. — С. 46. — ISBN 978-5457820395. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2023.
- Биргер, П. Дети Винни-Пуха(руск.) // Эксперт Северо-Запад : часопіс. — СПб.: ЛитРес, 24-04-2006. — В. 269. — № 16. — С. 17—18. — ISBN 978-5457820395. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2023.
- Злотникова, Т. С.; Горохова, О. В. Круглые и простые: эволюция архетипа ребёнка в актуальном кинематографическом опыте(руск.) // Обсерватория культуры : часопіс. — М.: Российская государственная библиотека[ru], 2016. — Т. 1. — № 2. — С. 164—165. — ISSN 2072-3156.
- Хомич, М.; Митин, Ю. 93 и 6 историй успеха в бизнесе (руск.). — М.: Эксмо[ru], 2011. — С. 175. — 224 с. — ISBN 978-5-699-51758-9.
- Югринова, Н. Мультпросвет(руск.) // Бизнес-журнал : часопіс. — Бизнес-журнал, 08-2013. — В. 209. — № 8. — С. 22—28. — ISSN 1819-267X.
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
|
|