Серышава (руск.: Се́рышево) — пасёлак гарадскога тыпу ў Амурскай вобласці, Расія. Адміністрацыйны цэнтр Серышаўскага раёна. Размешчаны ў цэнтральнай частцы вобласці за 108 км на паўночны ўсход ад Благавешчанска. Аднайменная станцыя Забайкальскай чыгункі на Транссіба. За 35 км на поўнач ад пас. Серышава размешчаны горад Свабодны, за 20 км на поўдзень ад — горад Белагорск. Узнік у 1912 годзе як пасёлак пры станцыі Беланогава. У 1928 годзе перайменаваны ў гонар Сцяпана Міхайлавіча Серышава, у 1920—1922 гг. аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Прыамур’і. Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1948 года.
Зноскі