У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Селішча.
Вёска
Селішча
Селішча на карце Беларусі ±
|
|
Се́лішча[1] (трансліт.: Sielišča, руск.: Селище) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці на аўтамабільнай дарозе Н3701 Ушачы—Зябкі. Уваходзіць у склад Кубліцкага сельсавета. Знаходзіцца на беразе возера Селішча. За 12 кіламетраў на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 162 кіламетры ад Віцебска.
Гісторыя
Паводле рэвізіі Полацкага ваяводства, праведзенай у 1552 г. маршалкам Янам Кмітам і канюшым Троцкім Марцінам Падцэўскім, у Селішчах было некалькі зямельных уладанняў: «Той жа пан Іван Міхайлавіч (Зяновіч) харужы Полацкі, мае іменне айчызнае і дзедзізнае двор Селішча. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 17, а служб 11. З тых людзей прыходзяць яму дані мядовыя 6 пудоў мёду ды выгоннага і налуконнага 20 грошай. … Той жа гараднічы (Васілей Міхайлавіч [Зяновіч]) мае іменне айчызнае на імя Селішча двор. К таму двару слуг 6. Тыя слугі дзе патрэба зь лісты ездзяць. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 8, а служб 4. Тыя людзі з падводы і на работы ездзяць. … Павел, Сідар, Іван, Мікалай, Глеб, Ходат Глебавічы Эсманы маюць двор Усаю. ...пры тым двары за дазваленнем яго каралеўскае міласці Жыгімонта Аўгуста мястэчка Селішча...».
У 1726 г. пабудаваны мураваны кляштар бернардзінцаў.
Пасля 2-га падзелу Рэч Паспалітая вёска ў Расійскай Імперыі. З 1878 г. у Кубліцкай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. Уладанне А. Шырына. У 1886 г. мястэчка; вадзяны млвн, вінакурны завод, 2 крамы, карчма. На пачатку XX ст. цэнтр Селішчанскай сельскай грамады. У 1910 г. адкрыта земская школа. З 20 жніўня 1924 г. ў складзе Чэрапоўшчынскага сельсавета Ушацкага раёна Полацкай, з 21 чэрвеня 1935 г. Лепельскай акругі.
У Вялікую Айчынную вайну нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 3 двары, загубілі 14 жыхароў.
З 1954 па 2004 гг. — цэнтр Селішчанскага сельсавета[2]. Зараз вёска знаходзіцца ў складзе Кубліцкага сельскага Савета.
Працавала базавая школа, магазіны, комплексна-прыёмны пункт.
Насельніцтва
- 110 жыхароў, 17 двароў (1886)[3];
- 298 жыхароў, 36 двароў (1924)[3];
- 252 жыхары 54 двары (1969)[3];
- 324 жыхароў, 130 двароў (2000)
- 319 жыхароў, 135 двароў (2001)[3].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 3 двары і загубілі 14 жыхароў вёскі.
Інфраструктура
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Клуб
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Руіны касцёла Святой Веранікі з былым кляштарам, пабудаванага ў 1726—1734 гадах.
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
- Брацкая магіла партызан.
- Селішча — курганны могільнік.
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|