Свята-Троіцкая царква — помнік народнага драўлянага дойлідства ў в. Дзераўная, Слонімскі раён.
Гісторыя
Пабудавана ў цэнтры вёскі ў 1914 годзе з дрэва на месцы храма 1745 года.
Архітэктура
Прамавугольны ў плане з двухсхільным дахам аб'ём храма пераходзіць у трохгранную апсіду. З боку галоўнага фасада — шатровая двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобнай галоўкай. Аналагічная ёй вежачка завяршае вальмавы дах апсіды. Фасады гарызантальна ашаляваны, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход праз прамавугольны ў плане тамбур з двухсхільным дахам.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 676.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі