Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у г. Скідзель Гродзенскага раёна.
Гісторыя
На могілках. Пабудавана ў 1851 г. з дрэва, на мяжы 20 — 21 ст. пашырана і абкладзена цэглай.
Архітэктура
Вырашана 2 прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі: працяглай трапезнай і кубападобнай малітоўнай залы. Франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам з драўлянай васьміграннай шатровай званіцай над ім. Над алтарнай часткай узведзены васьмігранны купальны барабан. Уваход аформлены арачным двухслуповым рундуком. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і нішамі з крыжамі.
Інтэр’ер
Абразы мяжы 18 — 19 ст. «Маці Божая Чанстахоўская» і «Прарок Давід».
Зноскі
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі