Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Мацылёўшчына (часта адносіцца да в. Грыцкевічы) Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва, у канцы 20 ст. абкладзена цэглай.
Архітэктура
Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам, завершаным макаўкай. Прамавугольны ў плане прытвор завершаны шатровай каркаснай званіцай над двухсхільным пакрыццём. Макаўкай завершаны вальмавы дах трохграннай апсіды. Неатынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Зноскі
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі