На Замкавай гары (вул. Сожная), на высокім левым беразе р. Сож. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва на месцы старажытнага касцёла Св. Еліяша, узведзенага пры каралю Казіміру І, паводле падання, на месцы язычніцкагакапішча. Капітальна перабудавана ў 1950-я гг.
Архітэктура
Твор народнага дойлідства. Трохзрубную падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прытвор, малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны фасад асноўнага выцягнутага прамавугольнага зруба завершаны галоўкай на двух'ярусным васьмігранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная і фрызавая часткі фасадаў.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.