Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква — драўляны праваслаўны храм у г. п. Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
У 2006 годзе па багаславенні мітрапаліта Філарэта было пачата будаўніцтва драўлянага храма. У 2009 годзе будаўніцтва храма завершана, святаром стаў іерэй Мікалай Лашчанка.
4 ліпеня 2009 года[1] адбыўся акт асвячэння царквы ў гонар святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірылы. Асвяціць храм прыехаў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Пасля асвячэння храма, адбылася святочная Боская літургія, якой кіраваў экзарх[2].
7 верасня 2012 года для храма з манастыра св. Аляксандра Свірскага быў дастаўлены абраз прападобнага[3].
Зноскі
Спасылкі