Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1824 годзе з дрэва[1]. На могілках у 1825 г. пастаўлена прыпісная да яе драўляная капліца (не захавалася).
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. У асноае храма васьмігранны цэнтральны зруб, да якога з заходу далучаны прамавугольны прытвор, над якім у пачатку 20 ст. ўзведзена двух'ярусная чацверыковаяшатроваязваніца (раней стаяла асобна).
Асноўны зруб накрыты высокім гранёным шатром. Уваход вылучаны ганкам з лучковай навіссю на слупах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Зала храма перакрыта плоскай столлю, у яе шырокай аркай адкрываецца памяшканне прытвора, над якім зроблены хоры.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.