«Савецкая» (руск.: Советская) — станцыя Самарскага метрапалітэна. Размешчана на 1-й лініі паміж станцыямі «Перамога» і «Спартыўная». Станцыя размешчана на вуліцы Юрыя Гагарына, недалёка ад скрыжавання з вуліцай Савецкай Арміі. Станцыя адкрыта 31 снежня 1992 года ў складзе пускавога ўчастка Самарскага метрапалітэна «Перамога» - «Савецкая».
Архітэктура
Пуцявыя сцены абліцаваныя ружова-чырвоным мармурам, падлога - светла-шэрым гранітам. Плафоны размешчаны ў паглыбленнях на столі.
Зноскі